Мемарыяльны запаведнік "Вязынка"
21 августа 2023
19 жніўня члены Савета маладых адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Марыя Талавыра і Вольга Кандарэвіч наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка". Менавіта тут нарадзіўся Народны паэт Беларусі Янка Купала. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца рэчка Вязынка, рэшткі былога маёнтка, дом, у якім жыла сям'я паэта, валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў Янкі Купалы, крыніца, дуброва, помнік паэту (скульптар З. Азгур).




